У Беларусі 23 кастрычніка пачалося сумеснае пасяджэнне генштабаў Мінабароны Беларусі і Расіі, - паведамляе belsat.eu.
«Генеральныя штабы нашых узброеных сілаў пачалі рыхтаваць вучэнні «Захад-2025». Гэта вучэнне будзе галоўнай падзеяй супольнай падрыхтоўкі органаў вайсковага кіравання і войск у 2025 годзе і створыць умовы для далейшага ўдасканалення дзейнай сістэмы гарантавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», – распавёў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Таксама Хрэнін паведаміў, што краіны працягваюць «падтрымліваць адна адну ў пастаўках неабходных узбраенняў і вайсковай тэхнікі», а ў Расіі навучаюцца больш за 360 беларускіх вайсковых спецыялістаў.
эж